Паважаныя жыхары Бешанковіччыны! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Актуально

1 верасня прыносіць у жыццё кожнага з нас моцныя эмоцыі і самыя добрыя ўспаміны, вяртае з першым званком у класы і вучэбныя кабінеты прывычны рытм школьнага жыцця. Дарослым свята нагадвае пра школьныя і студэнцкія гады, шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва. Для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршыняў ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.

Асаблівая ўвага сёння — першакласнікам, якія ўпершыню пераступілі школьны парог, зробяць першыя крокі па дарозе ведаў. Шчырыя словы падзякі — настаўнікам, у іх пачынаецца новы этап высакароднай і адказнай працы па выхаванні юнага пакалення. Бацькам — мудрасці і цярпення.

Жадаем усім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах, поспехаў у вучобе і працы, дабрабыту і шчасця!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага  выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,  старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *