«Аднавім лясы разам». 21 кастрычніка кожны беларус можа пасадзіць сваё дрэва

К сведению Общество

У гэты дзень адбудзецца рэспубліканская акцыя «Аднавім лясы разам!».
В аланцёры змогуць дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі аднавіць ветравальна-бураломныя ўчасткі. Толькі сёлета з-за непагадзі, адзначаюць у Мінлясгасе, пацярпела больш за 3 тысячы гектараў ляснога фонду. Яго неабходна аднавіць на працягу трох гадоў.
Між тым кліматычныя ўмовы пастаянна выпрабоўваюць лес на трываласць. Летась добраахвотнікі ўжо дапамагалі лесаводам у аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў у Магілёўскай вобласці. Тады сіламі неабыякавых грамадзян за тыдзень было высаджана больш за 6,5 мільёна дрэў. У асноўным гэта хвоя, бяроза, елка і дуб.
Сёлета акцыя мяняе свой фармат: яна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны ў адзін дзень — 21 кастрычніка. Каб прыняць у ёй удзел, трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў высадцы дрэў. Са свайго боку лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.
Святлана ВАРОШКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *