Шаноўныя мужчыны Бешанковіцкага раёна! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём бацькі!

Актуально

 

Гэта свята яшчэ раз падкрэслівае важнасць умацавання інстытута сям’і. Быць бацькам — самая ганаровая, значная місія і асаблівы абавязак. Менавіта мужчына з’яўляецца падмуркам сям’і, настаўнікам і абаронцам, надзейнай апорай, што забяспечвае ўпэўненасць, дапамагае дзецям вызначыцца з жыццёвымі прыярытэтамі, дзеліцца мудрымі парадамі. Сям’я ж, сагрэтая любоўю, заўсёды будзе надзейнай і дужай.
Дарагія сябры, жадаем усім вам быць добрым прыкладам і аўтарытэтам для сваіх дзяцей. Моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і дабрабыту! Няхай вашы дамы будуць напоўнены святлом кахання, цеплынёй і ўтульнасцю, а самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, добрыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *