Шаноўныя работнікі і ветэраны архіўнай службы! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Актуально

Вы захоўваеце дакументальны летапіс гісторыі асобна ўзятай арганізацыі, канкрэтнага прадпрыемства, установы і ў цэлым нашага беларускага народа, культурны здабытак і нацыянальную памяць, якая адыходзіць у глыбіню стагоддзяў. За кожным архіўным дакументам — тысячы пражытых жыццяў і ўспамінаў, наша задача — захаваць гістарычную спадчыну продкаў для будучых пакаленняў.

Вялікі дзякуй за добрасумленную і карпатлівую працу, годнае выкананне свайго прафесійнага абавязку па забеспячэнні захаванасці, камплектаванні і выкарыстанні дакументаў. Жадаем вам поспехаў, творчых ініцыятыў і новых прафесійных дасягненняў

у такой неабходнай грамадству і дзяржаве рабоце, моцнага вам здароўя, аптымізму, добрага настрою, шчасця і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *