Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожного хозяйства Бешенковичского района! Сегодня поздравления для вас!

Важное

Шаноўныя работнікі ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Прафесіі аўтамабіліста і дарожніка — асаблівыя, з уласцівымі ім рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, што патрабуе фізічнай і эмацыйнай самааддачы.

Перад вамі стаяць сур’ёзныя і важныя задачы па павышэнні якасці і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленні сферы паслуг, развіццю рэсурсазберагальных тэхналогій. Без вашай нялёгкай працы ў будні і ў святы, у спёку і холад, без ажыццяўлення штодзённых перавозак, пракладання і рамонту дарог неймаверна рашэнне сацыяльных і жыццёвых пытанняў насельніцтва, зручнасць і камфортнасць перамяшчэння жыхароў і гасцей раёна.

Асаблівыя словы падзякі і павагі выказваем ветэранам дадзеных службаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі годную змену і заслужылі прызнанне за шматгадовую, добрасумленную дзейнасць.

Дарагія сябры! Шчыра жадаем усім вам і вашым блізкім моцнага здароўя, міру і сямейнага дабрабыту! Няхай праца будзе безаварыйнай, тэхніка — надзейнай, дарогі — бяспечнымі, шчасця і новых працоўных дасягненняў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *