Руководство Бешенковичского района поздравляет с Днем Октябрьской революции

Актуально

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са 106-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Гэта знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, падзея сусветнай гісторыі, якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцей і прынесла шэраг пераўтварэнняў і свабод. Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, ажыццявіла такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць.

Мы аддаём даніну павагі гістарычнаму мінуламу нашай краіны, слаўным традыцыям і здзяйсненням многіх пакаленняў народа. Свята Вялікага Кастрычніка дапамагае лепш зразумець і ацаніць мінулае. Разабрацца ў сучаснасці, зазірнуць у будучыню. Гэта адзін з тых сімвалаў, што аб’ядноўваюць людзей розных пакаленняў у адну нацыю, сімвал пераўтварэння жыцця і памяці пра энтузіязм першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму і працаваў у імя яе развіцця. Ідэі аб’яднання і салідарнасці працоўных, роўнасці ўсіх людзей актуальныя і ў наш час. Сёння наша краіна, узяўшы ўсё лепшае з савецкага перыяду, упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.

Дарагія сябры! Шчыра жадаем усім вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту ў сем’ях, новых працоўных дасягненняў, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай поспех спадарожнічае ва ўсіх справах на карысць роднай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *