Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей с Новым 2024-м годом!

Общество

Дарагія землякі!

Шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым 2024-м годам!

Мінулае сыдзе ў гісторыю, а мы адправімся ў будучыню з надзеямі, планамі і марамі. Працягнем будаваць пачатае, ­умацоўваць дасягнутае, браць новыя вышыні і рухацца толькі наперад. Бешанковіцкі раён — гэта вялікая сям’я, і яе росквіт складаецца з поспеху кожнага з нас. Толькі ўпартай працай мы памнажаем яе дабрабыт. Дзякуючы зладжанай рабоце прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раён завяршае год з дастойнымі вынікамі, зрабіўшы чарговы крок у развіцці. Шчырая ўдзячнасць усім вам за плённую, добрасумленную працу, за імкненне зрабіць наш рэгіён лепшым і мацнейшым!

Жадаем моцнага здароўя, міру і шчасця вам і вашым блізкім! Няхай у новым ­годзе вашым пачынанням заўсёды спадарожнічаюць творчае натхненне і стваральная ініцыятыва, а вашы энергія і кемлівасць служаць залогам паспяховага выканання намечаных планаў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага  выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага  Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *