Руководство Бешенковичского района поздравляет православных христиан с Рождеством Христовым!

Актуально

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Раством Хрыстовым!

Гэта вялікае свята веры, любові і міласэрнасці нясе нам надзею, напаўняе сэрцы добрымі намерамі, дапамагае знайсці сваю дарогу да Храма.

Дарагія сябры, няхай святочны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, натхняе на плённыя пачынанні і надае сілы для новых спраў на карысць Радзімы. Няхай радасць Раства напоўняе кожны дом згодай і ўтульнасцю, асвятляе жыццё, звяртае нас да духоўных вытокаў і традыцый. Падарыце адзін аднаму як мага больш душэўнай шчодрасці і цеплыні.

Жадаем вам і вашым блізкім ­моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і спакою ў кожным доме!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *