Обращение руководства Бешенковичского района к воинам-интернационалистам, ветеранам войны в Афганистане

Важное

Шаноўныя воіны-інтэрнацыяналісты Бешанковіцкага раёна, ветэраны вайны ў Афганістане!

Гэты дзень —35-я гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістана — святы і памятны для ўдзельнікаў афганскіх падзей і ўсіх, хто служыў у іншых гарачых кропках, ветэранаў баявых дзеянняў, для сем’яў загінулых салдат і для кожнага з нас. Незагойнай ранай у сэрцах жыве горыч страт. Разам з вамі мы ўспамінаем нашых землякоў, якія аддалі свае жыцці, выконваючы воінскі абавязак, падзяляем боль маці і ўдоў.

Мінулыя гады аддалілі нас ад тых ваенных падзей, але ўмацавалі ў свядомасці паняцці неацэннасці спакойнага жыцця, шчасця і росквіту нашай Радзімы. Трывожныя выклікі сучаснасці штодня нагадваюць пра важнасць захавання міру і надаюць усё большую значнасць памяці пра гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Вы заўсёды былі вернымі сваім ідэалам, мужна выконвалі пастаўленыя перад вамі задачы і абаранялі інтарэсы сваёй Радзімы. Будучы пераемнікамі гераізму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з годнасцю і адвагай прайшлі гэтае нялёгкае выпрабаванне і заслужылі бязмежную павагу і ўдзячнасць! Сёння Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь стаяць на варце нацыянальных інтарэсаў і дабрабыту грамадзян, з гонарам супрацьстаяць міжнароднаму тэрарызму.

Дарагія сябры, вялікі дзякуй вам за прынцыповую жыццёвую пазіцыю, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, падтрыманне згоды і стабільнасці ў грамадстве. Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, аптымізму і дабрабыту! Няхай будзе шчаслівай будучыня Беларусі, а вашы адзінства і згуртаванасць натхняюць на дасягненне новых мэт, становяцца кропкай адліку далейшых здзяйсненняў і добрых спраў на карысць Айчыны!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *