День призывника: новобранцам из Бешенкович торжественно вручили повестки в армию

Общество

У Бешанковічах прайшоў Дзень прызыўніка

Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое адбылося ў ваенным камісарыяце, прынялі ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Савіч, начальнік групы прызыву райваенкамата Ганна Воранава, член раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Ілля Мікалайчык, настаяцель Свята-Ільінскага храма протаіерэй Віталь Кісель.

У зале былі таксама вучні 9-10 класаў СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі і іх кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Сяргей Мароз.

Навабранцам раёна ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі павесткі ў армію. У адрас прызыўнікоў гучала шмат добрых, шчырых слоў і пажаданняў: мірнага неба, спакойнай службы, моцнага здароўя, з гонарам і годнасцю выканаць свой воінскі абавязак, прайсці нялёгкую вайсковую школу.

Абарона Радзімы – доўг сапраўдных мужчын. Спакон веку нашы продкі абаранялі родную зямлю са зброяй у руках. Цяпер настаў іх час — маладых, моцных і мэтанакіраваных.

Усяго з Бешанковіцкага раёна падчас вясновага прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве плануецца адправіць 17 чалавек.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *