«В кругу друзей»: VI районный инклюзивный фестиваль художественного творчества в Бешенковичах

Мы -- молодые Общество

30 красавіка ў сярэдняй школе №1 г.п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі, апорнай па інтэграванаму навучанню і выхаванню, прайшоў VI раённы інклюзіўны фестываль мастацкай творчасці «У карагодзе сяброў».

Яго арганізатарамі выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама, Бешанковіцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і раённы цэнтр дзяцей і моладзі, а ўдзельнікамі сталі не толькі навучэнцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця са спецыяльных, інтэграваных груп, класаў, дзеці-інваліды, але і іх аднагодкі з усіх устаноў адукацыі раёна.

Гэта быў фестываль для ўсіх, на які з усіх куткоў Бешанковіччыны разам са сваімі педагогамі прыехалі 130 дзяцей. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы радасці і вяселля. У яго арганізатараў атрымалася стварыць інклюзіўную творчую прастору, якая аб’яднала дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх здаровых аднагодкаў, дапамагла раскрыць творчы патэнцыял, таленты хлопчыках і дзяўчынак, спрыяла фарміраванню інклюзіўнай культуры ў грамадстве.

Удзельнікаў і гасцей вітала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Мікалаеўна Грынь. У актавай зале, дзе праходзіла канцэртная праграма, дзейнічала выстава выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці выхаванцаў школ, дзіцячых садкоў Бешанковіччыны. Дзеці розных узростаў з задавальненнем танцавалі, спявалі, дэкламавалі вершы.

— За шэсць гадоў мерапрыемства стала традыцыйным, установы адукацыі праяўляюць да яго ўсё большую цікавасць і актыўнасць, – кажа дырэктар Бешанковіцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алена Іванаўна Мароз. – Сёння ўдзел у фестывалі прымаюць 130 дзяцей, летась іх было 96, а пазалетась – 72. Гэта сведчыць аб тым, што нашы асаблівыя дзеці перастаюць саромецца сваіх адрозненняў і выходзяць на сцэну са сваімі здаровымі аднагодкамі на роўных.

За актыўны ўдзел у фестывалі ўсе яго ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама і салодкімі падарункамі для кожнага ад спонсараў — раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і грамадства з дадатковай адказнасцю «АМАТЕГ».

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *