«Велікодная мазаіка»: чем запомнился районный этап областного конкурса творческих работ юных бешенковичан

Общество

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання, фарміравання сістэмы духоўна-маральных каштоўнасцяў і арыенціраў у падрастаючага пакалення на аснове традыцый праваслаўнай культуры беларускага народа на Бешанковіччыне праходзіў раённы этап абласнога конкурсу мастацкай творчасці «Велікодная мазаіка», арганізатарамі якога выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама і раённы Цэнтр дзяцей і моладзі.

Удзел у конкурсе прынялі дзеці з шасці ўстаноў адукацыі: СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі, СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі, Бачэйкаўскай СШ імя М. А. Высагорца, Астровенскай СШ імя К. А. Абазоўскага, Ржаўскай БШ імя М. Гелавані, раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама нядзельнай школы прыходу святога прарока Іллі.

«На раённы этап конкурсу было прадстаўлена 92 работы ў намінацыях «Выяўленчае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» і «Творчы нумар», — паведаміла загадчыца эстэтычным аддзелам Вольга Васільеўна Аўчыннікава. — У экспазіцыю раённай выставы ўвайшлі лепшыя з іх — плоскія і аб’ёмныя кампазіцыі, якія адлюстроўваюць традыцыйную атрыбутыку і звычаі святкавання Вялікадня на Беларусі з дапамогай сродкаў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вызначаны пераможцы».

Так, у намінацыі «Выяўленчае мастацтва» ва ўзроставай катэгорыі 6-9 гадоў дыплома 1 ступені ўдастоена навучэнка СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі Аляксандра Анікеева, дыплома ІІ ступені — Дзяніс Леднік з Астровенскай СШ імя К. А. Абазоўскага, дыплома ІІІ ступені — Варвара Міленка з Ржаўскай БШ імя М. Гелавані. Сярод 10-12-гадовых дзяцей дыпломы ІІ ступені заваявалі Дар’я Шафірава з аб’яднання па інтарэсах «Палітра» РЦДзіМ і Альбіна Хутарная з Астровенскай СШ імя К. А. Абазоўскага, дыпломы ІІІ ступені — навучэнка СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі Валерыя Гнеўка і выхаванка нядзельнай школы пры храме Святога прарока Іллі Таццяна Ляшук.

Дыплом І ступені ва ўзроставай катэгорыі 13-15 гадоў па праве атрымаў калектыў аўтараў аб’яднання па інтарэсах «Творчасць» РЦДзіМ, з якім займаецца педагог Марына Мікалаеўна Гайсёнак. Дыпломам ІІІ ступені адзначана работа Яны Бялько, навучэнкі Ржаўскай БШ імя М. Гелавані.

У намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» сярод навучэнцаў ва ўзросце 6-9 гадоў дыпломам І ступені ўзнагароджаны Кіра Варанько і Вераніка Рубіна з аб’яднання па інтарэсах «Беларускі сувенір» першай школы райцэнтра, дыпломам ІІ ступені — Ілля Кавалеўскі з Бачэйкаўскай СШ імя М. А. Высагорца. Ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў лепшай названа работа Кацярыны Каравач, якая займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах «Чароўны клубок» РЦДзіМ. Дыплом ІІ ступені ўзялі Сафія Суворава, Дар’я Зюлькова з «Атэлье юных модніц» цэнтра, дыпломы ІІІ ступені — Лізавета Лях, якая наведвае аб’яднанне па інтарэсах «Чароўны клубок» ­РЦДзіМ, калектыў выхаванцаў нядзельнай школы пры Храме Святога прарока Іллі і навучэнка Бачэйкаўскай СШ імя М. А. Высагорца Яна Бабянкова.

Дыплом 1 ступені ва ўзроставай катэгорыі 13-15 гадоў заваявала Ангеліна Шышова (аб’яднанне па інтарэсах «Саломка» РЦДзіМ), ІІ ступені — Анастасія Берасцень (аб’яднанне па інтарэсах «Фантазёры» РЦДзіМ), ІІІ ступені — Вікторыя Курносава са Ржаўскай БШ імя М. Гелавані і калектыў навучэнцаў СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі.

Юныя мастакі і майстры прадэманстравалі самабытнасць аўтарскага ўвасаблення, якасць і майстэрства выканання работ, перадалі асаблівую атмасферу свята, а таксама святла, чысціні, сямейнага цяпла і любові. Хрысціянскі сэнс свята Вялікадня, сямейныя велікодныя традыцыі акрамя дзіцячых творчых работ знайшлі сваё адлюстраванне і ў канцэртных нумарах, якія адлюстроўвалі хрысціянскія сюжэты, гісторыю і традыцыі праваслаўя, абрадавыя дзеянні, звычаі святкавання Вялікадня на Беларусі.

У намінацыі «Творчы нумар» сярод 6-10-гадовых дзяцей дыплом І ступені атрымаў Аляксандр Куляшоў, дыплом III ступені — Валерыя Соляр з Астровенскай СШ імя К. А. Абазоўскага. Ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў дыплом ІІ ступені — Ілона Мацкевіч і Аліна Шабека, навучэнкі Ржаўскай БШ імя М. Гелавані, ІІІ ступені — Аліна Каліна з Бачэйкаўскай СШ імя М. А. Высагорца. У змяшаным ­складзе дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны дзіцячы тэатральны калектыў навучэнцаў Астровенскай СШ імя К. А. Абазоўскага.

Віншуем пераможцаў конкурсу! Лепшы творчы нумар, 8 лепшых работ выяўленчага і 5 — дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. У тым ліку серыя работ калектыву аўтараў, якія займаюцца ў педагога цэнтра Марыны Мікалаеўны Гайсёнак, пад назвай «Ад Страсной да Светлай», у якую ўвайшлі ўсе дні перадвелікоднага тыдня. Рыхтуючыся да ўдзелу ў конкурсе, дзеці вывучылі тэму ­«Вялікдзень Хрыстоў», пабывалі з экскурсіяй у храме Святога прарока Іллі, сустрэліся і пагутарылі з благачынным цэркваў Бешанковіцкай акругі протаіерэем Мікалаем Кісялём.

Узаемадзеянне сям’і, школы і Беларускай Праваслаўнай Царквы нацэлена на фарміраванне маральна і фізічна здаровага пакалення, здольнага да вырашэння ўсіх задач, якія ставіць жыццё. З малых спраў вяршыцца светлая будучыня нашых дзяцей.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *