Поздравление руководства Бешенковичского района с Днём работников радио, телевидения и связи

Общество

 

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны радыё, тэлебачання і сувязі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Яно аб’ядноўвае людзей самых розных прафесій. Сувязь — вобласць жыцця, без якой не існуе цывілізацыі.

Прыемна, што ў раёне забяспечаны шырокі доступ да інфармацыйных рэсурсаў, павялічваюцца пералік і якасць аказваемых паслуг, укараняюцца новыя тэхналогіі. Дзякуючы працы работнікаў дадзенай сферы людзі атрымліваюць аператыўную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў свеце, гэта дае магчымасць лепш арыентавацца ў падзеях. Паляпшэнне якасці паслуг у сферах камунікацый і сувязі, цікавасць землякоў да змен у жыцці раёна гавораць пра запатрабаванасць вашай дзейнасці.

Няхай высокі прафесіяналізм, невычэрпная творчасць, удумлівыя і неабыякавыя адносіны да навакольнага свету і надалей суправаджаюць вашу работу, накіраваную на развіццё і працвітанне нашага раёна. Моцнага вам здароўя, цікавых ідэй і ўдачы ва ўсіх пачынаннях!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *