Помнік Леніну на былой гандлёвай (базарнай) плошчы мястэчка Бешанковічы, устаноўлены ў 1925 годзе, быў разбураны гітлераўскімі захопнікамі ў 1941 годзе. У 1970-м на пастаменце збудаваны помнік камсамольцам і моладзі, а месца атрымала назву «Парк камсамольцаў».
На заднім плане — пацярпелая ў ходзе баёў 5-8 ліпеня 1941 года Свята-Ільінская царква. Фотаздымак 1941 года.
Уезд на мост праз раку Заходняя Дзвіна ў г. п. Ула. Калона нямецкай тэхнікі перад мостам, сярэдні пралёт якога падарваны войскамі Чырвонай Арміі, зварочвае налева з дарогі і па вуліцы Ленінская рухаецца да двух пантонных перапраў праз раку. Фотаздымак 1941 года.
Палац Цеханавецкіх у мястэчку Бачэйкава з надбудаванай у 1909 годзе мансардай. Парадны ўваход. Фотаздымак 1910-х гадоў.
Брукаванка на вуліцы Карла Маркса. На пярэднім плане — настаўніца Клара Сцяпанаўна Должыкава. Ззаду яе ўзводзіцца будынак Бешанковіцкага райвыканкама.
Фотаздымак сярэдзіны 1950-х гадоў.
Падрыхтавала Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.
З выкарыстаннем матэрыялаў раённага гісторыка-краязнаўчага музея.