Бешенковичская милиция отметила 100-летие со дня образования

Актуально В трудовых коллективах

18 жніўня споўнілася 100 гадоў з дня ўтварэння бешанко-віцкай міліцыі. Яе станаўленне пачалося ў далёкім 1918 годзе. Але ў сувязі з тэрытарыяльным дзяленнем нашага раёна, неспакойнай палітычнай сітуацыяй таго часу, вайной з белапалякамі, толькі ў жніўні 1920 года з’явілася аддзяленне Бешанковіцкай рабоча-сялянскай міліцыі.

Несумненна, за стагоддзе існавання яна перажывала змены, але нязменнай заставалася задача, якая стаіць перад людзьмі ў форме, — забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства, дзяржавы.

Сёння ў калектыва Бешанковіцкага РАУС ёсць нямала падстаў, каб ганарыцца адважнымі справамі сваіх супрацоўнікаў, а галоўным паказчыкам поспеху ў працы з’яўляюцца давер і павага грамадзян да чалавека ў пагонах.

— Быць міліцыянерам — значыць сумленна і адважна служыць народу, — адзначыў начальнік РАУС А. М. Рыбакоў. — У нашым аддзеле служаць добрасумленныя людзі, якія прыйшлі сюды па закліку сэрца. Ад усёй душы віншую калег з такой значнай датай. Жадаю ўсім вялікага шчасця, моцнага здароўя і выдатнага настрою! Няхай на вашым жыццёвым шляху вас суправаджаюць удача, радасць і любоў! Няхай служба будзе лёгкай і бяспечнай. Дабрабыту вам і вашым блізкім!

Да віншаванняў далучаецца і старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС С. А. Лазука, які жадае супрацоўнікам аддзела, а таксама ветэранам міліцыі мірнага неба над галавой.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *