Close
Курс валют: $ 3.0512 | € 3.4673 | ₽100 3.6471 | 
 Погода в Бешенковичах: 7 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов бытового обслуживания населения и ЖКХ с профессиональным праздником

Шаноўныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Камунальныя даброты даўно сталі звыклымі, і часам мы не задумваемся, як дасягаецца стабільная праца сферы бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На вашых плячах ляжыць груз адказнасці за жыццезабеспячэнне ўсяго раёна, бесперабойную дзейнасць яго прадпрыемстваў і ўстаноў, стварэнне камфортных умоў пражывання людзей.
Шчырая ўдзячнасць вам за працавітасць, добрасумленныя адносіны да справы, прафесіяналізм і ўклад у добраўпарадкаванне населеных пунктаў Бешанковіччыны. Асаблівыя словы падзякі за шматгадовую нялёгкую працу — ветэранам службы, на прыкладзе якіх выхоўваецца і ўдасканальваецца ў прафесіі цяперашняе пакаленне работнікаў.
Дарагія сябры! Жадаем усім вам поспехаў і новых здзяйсненняў! Стабільнай і эфектыўнай працоўнай дзейнасці, захаваць і прымножыць станоўчую дынаміку развіцця прадпрыемства, мудрасці ў пераадоленні цяжкасцяў, вытрымкі і фінансавага дабрабыту! Моцнага здароўя, міру, узаемаразумення і шчасця вам і вашым сем’ям!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top