Уважаемые работники представительства Белгосстраха по Бешенковичскому району, ветераны труда! Принимайте поздравления!

Актуально В трудовых коллективах Общество

Шаноўныя работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бешанковіцкім раёне, ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!

Больш за стагоддзе Белдзяржстрах годна выконвае сваю місію — задавальняць патрэбнасці грамадзян і арганізацый у абароне дабрабыту, прадастаўляць якасныя і даступныя паслугі. Ён захоўвае традыцыі і ўвесь час развіваецца, з’яўляючыся флагманам страхавання. Адкрытыя, камунікабельныя, ініцыятыўныя спецыялісты, сапраўдныя прафесіяналы, сваёй працай вы заслужылі самыя шчырыя словы ўдзячнасці, бо ў цяжкую хвіліну заўсёды прыходзіце на дапамогу людзям.

Жадаем вам і надалей расці ў сваім майстэрстве, рухацца наперад у высакароднай справе развіцця страхавой абароны грамадзян і суб’ектаў гаспадарання. Няхай ва ўсім спадарожнічае поспех, кліенты давяраюць, а калегі шануюць! Фінансавай стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *