Лепшыя працаўнікі на жніве (аператыўная сводка на 28 ліпеня):
— КСВУП «ПалітаддзелецАгра» (кіраўнік – А. К. Сарока, галоўны аграном – В. Ю. Аўчыннікаў, старшыня прафкама – Н. М. Базарава), дзе ўбрана 152 га збожжавых культур, ці 7,1% ад усёй плошчы, сярэдняя ўраджайнасць – 33,2 ц/га;
— СУП «Вядзерава» (кіраўнік – В. С. Бярозка, выконвае абавязкі галоўнага агранома А. А. Палякоў, старшыня прафкама – В. І. Кулькова), дзе ўбрана 197 га рапсу, ці 98,5% ад усёй плошчы, сярэдняя ўраджайнасць – 16,5 ц/га;
— камбайнер КСВУП «ПалітаддзелецАгра» Алег Міхайлавіч Марціновіч, які на «КЗС-1218» убраў 110 га, намалаціў 330 т збожжа;
— камбайнер ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Мікалай Аляксандравіч Мічтоў, які на «КЗС-1218» убраў 84 га, намалаціў 103,2 т збожжа і 68,3 т рапсу;
— камбайнер ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Віталь Уладзіміравіч Долгі, які на «КЗС-1218» убраў 82 га, намалаціў 91,3 т збожжа і 71,6 т рапсу;
— камбайнер ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Васіль Аляксандравіч Праснякоў, які на «КЗС-1218» убраў 57 га, намалаціў 67,1 т збожжа і 48,3 т рапсу;
— камбайнер СУП «Вядзерава» Яўген Іванавіч Лявоненка, які на «КЗС-1218» убраў 105 га, намалаціў 174,5 т рапсу;
— камбайнер СУП «Вядзерава» Алег Рыгоравіч Чунаеў, які на «КЗС-1218» убраў 92 га, намалаціў 151,4 т рапсу;
— вадзіцель КСВУП «ПалітаддзелецАгра» Віктар Іванавіч Гарбачэўскі, які на аўтамашыне «МАЗ-555142» перавёз 288 т збожжа і рапсу.