Close
Курс валют: $ 2.9887 | € 3.5132 | ₽100 3.6865 | 
 Погода в Бешенковичах: 5 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет с Днем пожилых людей

Дарагія ветэраны, паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей!

Ваш жыццёвы шлях, поўны выпрабаванняў і дасягненняў, вашы цярпенне і стойкасць служаць прыкладам для ўсіх нас. Старэйшае пакаленне, якое перажыло Вялікую Айчынную вайну і падняло краіну з руін, з’яўляецца падмуркам нашага нацыянальнага багацця. Вы — сапраўдныя захавальнікі гісторыі і традыцый, носьбіты бясцэннага вопыту і жыццёвай мудрасці. Вашы самаадданая праца і подзвігі ў імя Радзімы назаўжды застануцца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

Многія з вас і сёння актыўныя і дзейныя: працягваюць працаваць, удзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці. Асаблівую ўдзячнасць выклікае імкненне нашых дарагіх ветэранаў перадаваць свае веды маладому пакаленню, гатоўнасць дзяліцца з ім сваімі мудрасцю і вопытам.

Дзякуй вам за ўсё, што вы зрабілі для нас! Мы глыбока шануем ваш уклад у развіццё грамадства і дзяржавы. Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, невычэрпнага аптымізму, бадзёрасці духу і даўгалецця.

Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, клопатам блізкіх і ўвагай людзей.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top