
Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячым Новым годам!
Зусім хутка 2025-ы стане гісторыяй. І гэтую гісторыю мы пісалі разам: кожны на сваім месцы, годна выконваючы абавязак, робячы ўсё, што ў яго сілах, і нават больш. Мы прайшлі гэты год разам і з годнасцю, як і належыць людзям, якія па-сапраўднаму любяць родную зямлю.
Якім будзе надыходзячы год, што прынясе — шмат у чым залежыць ад нас саміх. У нашым раёне, як і ва ўсёй Беларусі, ёсць усё, каб ісці шляхам развіцця і прагрэсу.
Дарагія сябры! У 2026 год мы ўступаем з новымі планамі і надзеямі, з упэўненасцю ў сваіх сілах і жаданнем зрабіць свет лепшым. Дык няхай усе чаканні і надзеі спраўдзяцца! Жадаем, каб у вашых дамах і сем’ях панавалі душэўная цеплыня і сардэчнасць, дзеці радавалі вас сваімі поспехамі, бацькі былі здаровыя!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




