Обращение руководства Бешенковичского района по случаю Дня памяти воинов-интернационалистов - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.7638 | € 3.2182 | ₽100 3.8702 | 
 Погода в Бешенковичах: 8 °Cпасмурно

Обращение руководства Бешенковичского района по случаю Дня памяти воинов-интернационалистов

Шаноўныя воіны-інтэрнацыяналісты Бешанковіцкага раёна, ветэраны вайны ў Афганістане!

Гэты дзень памятны для ўсіх нас. Схіляем галовы перад вашым ­подзвігам, аддаём даніну павагі і найглыбокай удзячнасці за сумленна і мужна выкананы воінскі і грамадзянскі абавязак. Незагойнай ранай у сэрцах жыве горыч страты баявых сяброў, родных і блізкіх. Падзяляем ваш смутак і боль…
Сыны нашай Радзімы самааддана выконвалі баявыя задачы, імкнучыся прынесці на афганскую зямлю мір і спакой, даказалі, што вартыя гераізму бацькоў і дзядоў, якія перамаглі фашызм у гады Вялікай Айчыннай. Сёння, у мірны час, вы дэманструеце прынцыповую жыццёвую пазіцыю, уносіце важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, падтрыманне згоды і стабільнасці ў грамадстве.
Жадаем ветэранам усіх войн і ўзброеных канфліктаў дабрабыту, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях! Моцнага здароўя вам і вашым сем’ям! Няхай будзе мірнай будучыня Беларусі, а вашы справы і памкненні служаць на карысць Айчыне!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top