
Дарагія мужчыны Бешанковіччыны! Шаноўныя ветэраны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, святам мужнасці, годнасці, гонару і ратнай доблесці беларускага народа, пераемнасці найлепшых традыцый служэння Радзіме.
У гэты дзень мы схіляем галовы перад подзвігам нашых землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аддаём даніну глыбокай удзячнасці ветэранам, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзячныя тым, хто ў мірны час знаходзіцца на баявым пасту.
Узброеныя Сілы Беларусі – надзейны гарант абароны міру, стабільнасці і бяспекі. Дарагія сябры, вы – моцная апора для родных і блізкіх. Ад усёй душы жадаем усім вам міру і згоды, дабрабыту, аптымізму, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць роднай зямлі! Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе – моцным, энергія – невычэрпнай, а кожны дзень – светлым і радасным!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




