
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша прафесія – гэта штодзённая барацьба за праўду і бяспеку. Вы на службе днём і ноччу, у будні і святы. Ні адна прафесія так не ацэньваецца грамадствам, як вартавы парадку. І гэта зразумела: давяраючы ахову свайго жыцця, сваіх правоў і свабод, людзі павінны быць упэўнены, што аддалі гэта права сумленнаму і прыстойнаму работніку.
Да чалавека ў форме прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні, у ліку якіх абвостранае пачуццё справядлівасці, асаблівая вытрымка і ўзорная культура. Бо ад вашай аператыўнасці і прафесіяналізму залежаць чалавечыя лёсы і жыцці. У нашай міліцыі служаць людзі, для якіх паняцці абавязак, гонар і мужнасць – справа ўсяго жыцця. Вы заслужылі высокі давер у жыхароў Бешанковіччыны!
Выказваем падзяку ветэранам службы за добрасумленную і самаахвярную працу, вернасць прысязе і вопыт, які перадаецца маладым супрацоўнікам. Упэўнены, бешанковіцкая міліцыя і ў далейшым будзе асновай стабільнасці і спакою ў раёне. Дзякуй вам за мужнасць і адвагу, за адданасць прафесіі. Дарагія сябры, жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у няпростай і такой важнай працы, міру, згоды і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




