Добраахвотная грамадская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!» пройдзе ў Беларусі з 16 сакавіка да 18 красавіка.

Падчас кампаніі, прысвечанай пяцігодцы якасці, арганізуюць мерапрыемствы па навядзенні парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванні знакавых памятных і гістарычных аб’ектаў, размешчаных у лясным фондзе, а таксама масіваў, прылеглых да дарог рэспубліканскага і рэгіянальнага значэння.
Далучыцца да акцыі можа кожны. Бешанковіцкі лясгас забяспечыць жадаючых усім неабходным, больш падрабязную інфармацыю па аб’ектах і аб’ёму работ можна атрымаць у лясгасе па нумары +375 (33) 342–73–82.



