Свята «Саракі» прайшло на пляцоўцы ля Дома рамёстваў.


Народныя святы — добрая нагода, каб паглыбіцца ў традыцыі продкаў, зразумець іх духоўную сутнасць. Раённыя цэнтр культуры i Дом рамёстваў імкнуцца праз старажытныя святы знаёміць з беларускай культурай і дарослых, і дзяцей.
Маленькiя землякi ўпрыгожылi яркiмi стужкамi галінкi дрэў. Радаваліся вясне, вадзілі карагоды, падпявалі песням-вяснянкам, адказвалi на пытаннi вiктарыны, узгадалi народныя прыкметы надвор’я.




Праграма ўключала таксама народныя гульні. А пад кiраўнiцтвам майстроў Дома рамёстваў дзеці паўдзельнiчалi ў майстар-класе па вырабе птушак — сваімі рукамі зрабiлi жаўрукоў.
Свята атрымалася яркім і самабытным, удала захавала сваю натуральнасць, святло і цеплыню.




