Обращение руководства Бешенковичского района ко Дню чернобыльской трагедии - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8201 | € 3.2972 | ₽100 3.767 | 
 Погода в Бешенковичах: 8 °Cпасмурно

Обращение руководства Бешенковичского района ко Дню чернобыльской трагедии

000022_F782BF9096DC4E994325899D00172EB5_447443

Шаноўныя ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дарагія землякі!

Усё далей адыходзіць у гісторыю трагічны дзень 26 красавіка 1986 года. Дзень, калі адбылася аварыя н Чарнобыльскай АЭС. Чатыры дзесяцігоддзі мы ўспамінаем страшную трагедыю, якая пакінула змрочны след у летапісе нашай зямлі. Радыяцыйнаму апраменьванню падвергліся мільёны людзей, сотні тысяч страцілі здароўе і прытулак, сваю малую Радзіму. Чарнобыль назаўжды стаў сімвалам вялікага чалавечага гора.

Аднак мужнасць, веліч духу, самаахвяраванне і стваральная тытанічная праца ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі прывялі да перамогі ў супрацьборстве чалавека і стыхіі. Подзвіг герояў, якія першымі прынялі ўдар і абаранілі ўвесь свет ад смяротнага дыхання Чарнобыльскай катастрофы, жыве ў сэрцы кожнага беларуса. Удзел у прадухіленні далейшага распаўсюджвання радыяцыі прымалі і нашы землякі… Схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто выратаваў чалавецтва.

Паважаныя ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС, смуткуем разам з вамі. Ад усіх жыхароў раёна шчыра дзякуем вам за гэты подзвіг, за адвагу, найвышэйшы прафесіяналізм, самаадданасць у служэнні Айчыне! Моцнага здароўя вам, міру, шчасця і дабрабыту. Доўгіх гадоў жыцця, няхай побач з вамі заўсёды будзе чалавечая ўдзячнасць!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top