
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым
Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэты дзень – сімвал братэрства і духоўнай роднасці, узаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і нацыянальных традыцый, развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва. Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольны годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць. Наш агульны абавязак – заставацца вернымі гэтаму лёсавызначальнаму выбару, які адказвае за далейшае развіццё і росквіт Беларусі і Расіі, кансалідацыю нашых народаў у палітычным і грамадскім жыцці.
Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту! Няхай мацнее саюз двух брацкіх народаў, пабудаваны на ўзаемным шчырым сяброўстве і даверы!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



