Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей со светлым праздником Пасхи! - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8328 | € 3.3368 | ₽100 3.7438 | 
 Погода в Бешенковичах: 7 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей со светлым праздником Пасхи!

photo_2026-04-07_15-52-48 (4)

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, вернікі праваслаўнай царквы!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

Гэта свята сімвалізуе радасць жыцця і абнаўлення, умацоўвае нашу веру ў дабро і справядлівасць. Уваскрэсенне Хрыстова вернікі ўспрымаюць як сімвал надзеі і духоўнага адраджэння, вернасці маральным каштоўнасцям, якія ва ўсе часы рабілі нашу Радзіму моцнай: гэта цярпенне, спачуванне, міласэрнасць, патрыятызм і любоў да бліжняга.
У гэта светлае свята кожны з нас імкнецца агарнуць клопатам родных і блізкіх, падарыць ім цяпло душэўных зносін. Вялікдзень аб’ядноўвае людзей, вучыць брацкай узаемадапамозе, уменню дараваць, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, міру, шчасця! Няхай велікодная радасць спадарожнічае кожнаму, у дамах і сем’ях пануюць згода і дабрабыт, сэрцы напаўняюцца верай і любоўю, а справы – поспехам!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top