
Шаноўныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту,
трэнеры, спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця!
Шчыра віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто шчыра і па-сапраўднаму любіць спорт, займаецца прафесійна ці проста час ад часу робіць яго часцінкай свайго існавання. Займаючыся спортам, чалавек удасканальвае дух і гартуе характар, выхоўвае ў сабе мужнасць, вучыцца пераадольваць цяжкасці. Усё гэта ўплывае на гарманічнае развіццё.
Наш раён славіцца і ганарыцца спартыўнымі перамогамі – яны зай-
маюць дастойнае месца ў летапісе Бешанковіччыны. Дарагія сябры! Прыміце словы ўдзячнасці за працу, за тое, што накіравалі свае сілы, веды, уменні на выхаванне здаровага пакалення землякоў.
Жадаем вам алімпійскага настрою, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы і новых перамог! Няхай ваш шлях поўніцца толькі яркімі імгненнямі і на ім ніколі не будзе перашкод!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.


