Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов труда редакции районной газеты «Зара» с Днём печати! - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8305 | € 3.3084 | ₽100 3.7727 | 
 Погода в Бешенковичах: 13 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов труда редакции районной газеты «Зара» с Днём печати!

Banner_Den_pechati

Паважаныя работнікі і ветэраны раённай газеты «Зара»!

Прыміце віншаванні з прафесійным святам — Днём друку!
Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх тых, хто сваёй стваральнай працай забяспечвае адзіную інфармацыйную прастору, задае маральныя арыенціры, фарміруе грамадскую думку.
Друкаванае слова мае вялікую сілу, яму падуладна многае, калі надаць правільную форму і ўмела ім распарадзіцца. Ваша прафесія, асабліва ва ўмовах сусветнага інфармацыйнага супрацьстаяння, ускладае на вас выключную адказнасць перад грамадствам.
Прыміце словы ўдзячнасці за нялёгкую і адказную працу. За аўтарскае меркаванне, шчырыя рэпартажы, разнастайнасць публікацый. За актыўную, сумленную, адкрытую грамадзянскую пазіцыю. За важкае і аргументаванае слова.
Няхай ваша дзейнасць служыць дабру і стварэнню. Здароўя, шчасця, натхнення і вострага пяра, паспяховай рэалізацыі новых ідэй і праектаў!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандар Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top