«Кружалі» и «Бараболя»:Бешенковичские артисты покорили фестиваль «Кліч над Вольсай» и получили дипломы - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8274 | € 3.2869 | ₽100 3.8161 | 
 Погода в Бешенковичах: 22 °Cпеременная облачность

«Кружалі» и «Бараболя»:Бешенковичские артисты покорили фестиваль «Кліч над Вольсай» и получили дипломы

У Клічаве прайшоў маштабны міжрэгіянальны фестываль «Кліч над Вольсай», які аб’яднаў лепшых носьбітаў беларускай культуры.

photo_2026-05-24_14-49-14 (2)

Удзел у мерапрыемстве прынялі і творчыя калектывы нашага рэгіёна. Дадому яны вярнуліся з высокімі ўзнагародамі — дыпломамі за зберажэнне рэгіянальных народных традыцый.

Сапраўдным упрыгожваннем фестывальнай праграмы стала выступленне народнага калектыву аматараў беларускай нацыянальнай кухні, фальклору і гульні «Бараболя». Яго ўдзельнікі дэманстравалі абрадавыя элементы і шчодра дзяліліся сакрэтамі традыцыйных беларускіх страў. Іх лакацыя прыцягнула мноства гасцей, якія змаглі акунуцца ў атмасферу народнай гасціннасці і паўдзельнічаць у вясёлых самабытных гульнях.

photo_2026-05-24_14-49-14

photo_2026-05-24_14-49-16

Высокі ўзровень выканаўчага майстэрства паказаў вакальны гурт народнага хора Ульскага сельскага дома культуры. Народныя песні ў іх выкананні рэхам разляталіся над Вольсай, выклікаючы шчырыя апладысменты гледачоў. Артысты ў чарговы раз даказалі, што народная песня кранае сэрцы людзей розных пакаленняў.

Не засталіся без увагі і аматары харэаграфічнага мастацтва. Калектыў пабытовых танцаў «Кружалі» літаральна закруціў у віхуры традыцыйных рухаў усіх прысутных. Іх выступленне вызначалася асаблівай энергетыкай і дакладнасцю перадачы самабытнага малюнка беларускага пабытовага танца.

• Віншуем артыстаў з прызнаннем і жадаем ім новых творчых вышынь!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top