
Шаноўныя меліяратары, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Вы надзейныя партнёры аграрыяў у вырашэнні пытанняў павелічэння сельскагаспадарчых угоддзяў і паляпшэння ўрадлівасці. Вялікі дзякуй вам за істотны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Упэўнены, ваш патэнцыял, каласальны прафесійны вопыт і імкненне працаваць на карысць роднай Бешанковіччыны дапамогуць і ў будучым эфектыўна выконваць працоўныя задачы.
Жадаем вам невычэрпнай энергіі і плённай дзейнасці! Захоўвайце і прымнажайце сваё добрае прызначэнне лекараў зямлі! Няхай вам спадарожнічае поспех і ніколі не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




