
Шаноўныя работнікі і ветэраны падатковай службы раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Падатковая служба – найважнейшае звяно фінансавай сістэмы, гарант забеспячэння эканамічнай стабільнасці дзяржавы. Гэта структура, якая дынамічна развіваецца і ўкараняе прагрэсіўныя тэхналогіі, формы і метады работы з падаткаплацельшчыкамі.
Дзякуючы вашай рабоце забяспечваецца своечасовае напаўненне бюджэту для рэалізацыі дзяржаўных функцый, фінансаванне маштабных праектаў і сацыяльных праграм, выконваюцца нормы заканадаўства, умацоўваецца фінансавая дысцыпліна, павышаецца падатковая граматнасць насельніцтва.
Вялікі дзякуй за вашу добрасумленную працу, кампетэнтнасць, адказнасць і адданасць справе. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




