Поздравление руководства Бешенковичского района с Днем городского поселка - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.9237 | € 3.3641 | ₽100 3.6443 | 
 Погода в Бешенковичах: 22 °Cпасмурно

Поздравление руководства Бешенковичского района с Днем городского поселка

photo_2026-07-29_14-50-44 (2)

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём гарадскога пасёлка, з яго 579-годдзем!

Гэта наша агульнае свята. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто тут нарадзіўся і вырас, хто прыехаў сюды і застаўся жыць, усіх, хто любіць Бешанковічы, працуе на карысць свайго раёна і краіны ў цэлым.
Наш гарпасёлак мае багатую гісторыю. За больш чым пяць з паловай стагоддзяў ён прайшоў шлях станаўлення і развіцця, зведаў нямала хвалюючых і драматычных падзей, вытрымаў і перамог, у чым вялікая заслуга нашых продкаў. Сёння раён дынамічна развіваецца. Функцыянуюць прадпрыемствы, адраджаюцца і памнажаюцца культурныя традыцыі краю. І галоўная заслуга ў гэтым належыць вам, шаноўныя землякі!
Аддаём даніну павагі ўсім, хто ўклаў у росквіт прыдзвінскага краю сваю працу, талент і майстэрства. Сапраўднае багацце – не толькі вуліцы, будынкі, паркі, але і жыхары, якія сваім розумам і працай усё гэта стваралі. У Бешанковічах ва ўсе часы жылі шчодрыя, ветлівыя і спагадлівыя людзі, якія не толькі шануюць і любяць свой горад, але і актыўна ўдзельнічаюць у яго лёсе.
Дарагія сябры! Дзякуй вам за працу, любоў і самаадданасць! Любіце свой гарпасёлак, ганарыцеся яго мінулым, стварайце сучас-
насць. Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў, новых працоўных здзяйсненняў, адзінства і згуртаванасці. Няхай у кожнай сям’і пануюць мір і любоў, а кожны новы дзень прыносіць толькі радасць, добры настрой і ўпэўненасць у будучыні. Шчасця і дабрабыту нашаму любімаму гарпасёлку і ўсім яго жыхарам!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top