5 і 6 верасня ў горадзе Касцюковічы адбыўся XXXIII Дзень беларускага пісьменства. Свята сабрала на Магілёўшчыне дзеячаў культуры, літаратараў, прыхільнікаў роднай мовы з усёй краіны і стала сапраўдным трыумфам беларускага кніжнага слова.

Наталля Іўчанка прадставіла наш раён на Дні беларускага пісьменства.
У самым сэрцы свята разгарнуў сваю экспазіцыю і павільён Віцебскай вобласці, дзе былі прадстаўлены лепшыя дасягненні рэгіёна ў галіне кнігавыдання і перыядычнага друку. Наведвальнікі з цікавасцю знаёміліся з творамі мясцовых аўтараў, гарталі старонкі рарытэтных выданняў і адкрывалі для сябе сучасныя кніжныя навінкі.
У Дні беларускага пісьменства актыўны ўдзел прыняла і Бешанковіцкая цэнтральная бібліятэчная сістэма — яе супрацоўніца Наталля Іўчанка знаёміла гасцей з бібліятэчнымі праектамі, кнігамі нашых землякоў і, што нам вельмі прыемна, з раённай газетай.
Усе два дні ў Касцюковічах панавала атмасфера творчасці. Пісьменнікі, паэты, выдаўцы і бібліятэкары абменьваліся вопытам і гаварылі пра будучыню беларускай літаратуры. Свята яшчэ раз пацвердзіла, что беларускае слова жыве, гучыць і натхняе.
Святлана ВАРОШКА.



