
Шаноўныя супрацоўнікі Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
і ветэраны органаў папярэдняга следства!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша праца патрабуе не толькі высокага прафесіяналізму, але і вялізнай адказнасці, прынцыповасці і самаадданасці. Кожны дзень вы на варце закона, абараняеце правы і інтарэсы грамадзян, забяспечваеце справядлівасць і правапарадак.
Асабістым прыкладам вы паказваеце, што такое нязломны характар, бязмежная сіла волі. У вырашэнні пытанняў спалучаеце патрабавальнасць, прынцыповасць, уважлівасць, бесстароннасць і гуманізм.
Асобныя словы ўдзячнасці ветэранам следства, якія заклалі трывалы падмурак для фарміравання далейшай уласнай гісторыі ведамства, перадавалі свой вопыт маладым супрацоўнікам, дапамагалі ім у станаўленні.
Шчыра жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Будзьце апорай для блізкіх, прыкладам для падрастаючага пакалення і годнымі абаронцамі для беларускага народа!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




