Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Мужнасць, адвага і самаадданасць сталі галоўнымі, неад’емнымі якасцямі прадстаўнікоў вашай сапраўды гераічнай прафесіі. Не шкадуючы сябе, вы ратуеце мільёны чалавечых жыццяў. Вы заўсёды прыходзіце на дапамогу тым, каму цяжка, хто патрапіў у бяду. Працуеце дакладна, зладжана. Нездарма кажуць, што выратавальнік — гэта не проста прафесія, а лад жыцця, заклік сэрца.
Выдатная падрыхтоўка і аператыўнасць вашых дзеянняў дазваляюць вам з гонарам несці сваю высакародную вахту, ахоўваць спакой і дабрабыт жыхароў раёна.
Дзякуем за вашу высакародную і мужную працу! Жадаем вам добрага здароўя, шчасця, дабрабыту ў сем’ях, стойкасці, цярпення і поспехаў!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.