«Бешенковичская лыжня» приглашает любителей здорового образа жизни

Актуально К сведению Общество

Для аматараў зімніх відаў спорту традыцыйная «Бешанковіцкая лыжня» заўсёды з’яўляецца значнай і доўгачаканай падзеяй, бо зіму ў Бешанковічах любяць. Штогод вялікае раённае спартыўна-мастацкае свята збірае нямала прыхільнікаў актыўнага адпачынку. Сёлета лыжня запрашае бешанкавічан 28 студзеня зноў ў лясны масіў гарпасёлка (у народзе вядомы як парк Ткачэнкі).

Паспаборнічаць за званне самых хуткіх, спрытных і спартыўных могуць усе жадаючыя (пракат спортінвентару будзе працаваць на месцы). Праграма свята ўключае лыжныя эстафеты (запланавана 4 забегі па 1000 метраў: у 1-м прымуць удзел каманды райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама сельгаспрадпрыемстваў раёна, у 2-м – каманды аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, у 3-м – гонкі сярод работнікаў сельвыканкамаў, у 4-м – сілавыя структуры). Акрамя таго плануюцца індывідуальныя лыжныя гонкі сярод мужчын і жанчын. Землякі і госці мерапрыемства могуць праверыць свае сілы і ў іншых спаборніцтвах – дартсе, армрэслінгу, гіравым спорце і перацягванні каната (усе, хто жадае)…

Допуск да спаборніцтваў ажыццяўляецца на падставе заявак, што падаюцца ў ФСК «Дзвіна» да 27 студзеня на электронную пошту: behenkovichi-sport@mail.ru. Да стартаў арыгіналы заявак, завераных урачом лячэбна-прафілактычнай установы, падаюцца ў судзейскую калегію. Спартсменам неабходна мець пашпарт і копію працоўнай кніжкі (службовае пасведчанне), без гэтага прадстаўнікі каманд да спаборніцтваў не дапускаюцца.

Выдаткі, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем лыжні, бярэ на сябе ФСК «Дзвіна». У ролі спонсараў выступяць таксама раённае аб’яднанне прафсаюзаў і раённая арганізацыя РГА «Белая Русь». Пераможцы і прызёры спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў будуць адзначаны кубкамі, медалямі, граматамі і грашовымі прызамі.

На спартыўнай пляцоўцы будзе арганізавана гандлёвае абслугоўванне. Спадзяёмся, што надвор’е паспрыяе добраму настрою і паспяховым стартам. У тым жа выпадку, калі яно будзе няўстойлівым, спартыўна-масавае свята можа быць перанесена на больш позні тэрмін (сачыце за навінамі ў сацыяльных сетках «Зары»). Жадаем прыхільнікам лыжнага спорту перамог і незабыўных уражанняў! Адкрыццё – у 10 гадзін 30 хвілін. Прыходзьце, не пашкадуеце!

Марыя САНЬКО.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *