Close
Курс валют: $ 2.9848 | € 3.4397 | ₽100 3.7735 | 
 Погода в Бешенковичах: 21 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет тружеников села с профессиональным праздником

Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Вы ведаеце сапраўдную цану ўкладзенай у зямлю працы. Дзякуючы вам забяспечваецца дабрабыт і незалежнасць краіны. Выбіраючы справай усяго жыцця гэту нялёгкую, але такую важную працу, вы па праве карыстаецеся ўсенароднай павагай!

Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню. Нізкі паклон усім, хто гадуе хлеб, працуе на жывёлагадоўчых комплексах, перапрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай ­бадзёрасці і энергіі. Няхай вашы намаганні заўсёды прыводзяць да ўражлівых вынікаў, а кожны новы дзень дорыць поспех і дабрабыт!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top