Close
Курс валют: $ 2.9783 | € 3.4501 | ₽100 3.7819 | 
 Погода в Бешенковичах: 15 °Cпасмурно

Кормозаготовка — 2025: кто в числе передовиков районного соревнования?

Хто ў ліку перадавікоў раённага спаборніцтва? Па дадзеных на 17 чэрвеня, у ліку лепшых працаўнікоў корманарыхтоўкі ў Бешанковіцкім раёне:

— механізатар СУП «Вядзерава» Алег Рыгоравіч Чунаеў, які на «КВК‑800» здрабніў 3180 т зялёнай масы;

— механізатар КСВУП «ПалітаддзелецАгра» Віктар Сямёнавіч Ляховіч, які на «КВК‑800» здрабніў 2283 т зялёнай масы;

— механізатар ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Аляксей Аляксандравіч Праснякоў, які на «КВК‑800» здрабніў 2001 т зялёнай масы;

— механізатар КСВУП «ПалітаддзелецАгра» Алег Міхайлавіч Марціновіч, які на «КЗС‑6» скасіў 310 га траў;

— механізатар СУП «Вядзерава» Аляксандр Рыгоравіч Сіроткін, які на «EasyCut R 280» скасіў 296 га траў;

— механізатар СУП «Вядзерава» Анатоль Іванавіч Нікіфарэнка, які на «МТЗ-1523» з «ПРТ-7» перавёз 895 т зялёнай масы;

— механізатар ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Уладзімір Уладзіміравіч Радкевіч, які на «МТЗ-1221» з «ПС-45» перавёз 1012 т зялёнай масы;

— механізатар ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Алег Анатольевіч Шынкевіч, які на «МТЗ-3022» з «ПС-45» перавёз 1047 т зялёнай масы;

— механізатар КСВУП «ПалітаддзелецАгра» Уладзімір Пятровіч Марозаў, які на «МТЗ-1221» з «ПТС-12У» перавёз 520 т зялёнай масы;

— механізатар СУП «Вядзерава» Сяргей Уладзіміравіч Бутанаў, які на «МТЗ-3522» з «РППО Fusion» нарыхтаваў у палімерную плёнку 401 т зялёнай масы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top