Паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня 1944 года — лёсавызначальная дата ў гісторыі краіны. Разам з вызваленнем Мінска, нашай сталіцы, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яна прынесла беларускаму народу веру ў свае сілы, на стагоддзі захаваўшы гераізм і мужнасць нашых суайчыннікаў, якія адстаялі гонар і свабоду роднай зямлі, наша мірнае шчаслівае жыццё.
Гэта свята сімвалізуе годнасць і суверэнітэт беларускай дзяржавы, яе нацыянальную доблесць і славу, пераемнасць пакаленняў, павагу да народных традыцый і багатай самабытнай культуры, увасабляе наша адзінства і згуртаванасць, гарачы патрыятызм і адданасць Радзіме!
Мы ўсе любім Беларусь! Гэта пачуццё — у нашых справах, у выніках працы, у клопаце пра дзяцей і бацькоў, у жаданні зрабіць жыццё вакол лепшым. Ад нас залежыць, якой будзе наша краіна заўтра. Таму мы зробім усё, каб нашы дзеці і ўнукі ганарыліся намі, як мы ганарымся старэйшымі пакаленнямі.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях, міру і дабра, шчасця і дабрабыту!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.