Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Дзень народнага адзінства — значны напамін для беларускага народа аб гістарычнай даце, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі — уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Народ, падзелены Рыжскім мірным дагаворам, зноў стаў адзіным цэлым. Таму 17 верасня па праве называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінай Беларусі.
Нацыянальная згода і адзінства грамадства, заснаваныя на маральных каштоўнасцях, выпрабаваных стагоддзямі, з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі для развіцця і росквіту нашай краіны, а значыць — спакойнага і мірнага жыцця грамадзян.
Мы павінны шанаваць свае традыцыі і гісторыю, памятаць пра подзвігі нашых продкаў. Мы павінны быць патрыётамі сваёй краіны і рабіць усё для росквіту Рэспублікі Беларусь.
Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.