Коллектив «Бараболя» присоединился к акции «Кожная пятніца — роднае, сваё» - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.7638 | € 3.2182 | ₽100 3.8702 | 
 Погода в Бешенковичах: 14 °Cпасмурно

Коллектив «Бараболя» присоединился к акции «Кожная пятніца — роднае, сваё»

изображение_viber_2026-02-27_17-38-47-569

У межах маштабнай агульнанацыянальнай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё», удзельнікі народнага калектыву аматараў беларускай нацыянальнай кухні, фальклору і гульні «Бараболя», Вярхоускага СДК правялі захапляльную квэст-гульню «Па сцяжынкам бацькоўскай спадчыны»

Галоўная мэта мерапрыемства — папулярызацыя беларускай культуры, традыцый і падтрымка ўсяго айчыннага. Падчас квэсту ўдзельнікі змаглі не толькі паказаць свае веды ў галіне народнага фальклору, але і пагрузіцца ў атмасферу жывой беларускай мовы і гульняў.

Праграма квэсту ўключала:

Знаўцы кухні: інтэрактыўныя заданні на веданне рэцэптаў традыцыйных беларускіх страў.

Скарбы фальклору: вывучэнне гукаў беларускіх народных інструментаў, назваў старадаўніх слоў, а таксама элементаў беларускага арнаменту.

Гульнёвы пляц: правядзенне старадаўніх беларускіх гульняў, якія заўсёды ядналі нашых продкаў.

Акцыя «Кожная пятніца — роднае, сваё» заклікае кожнага беларуса зрабіць падтрымку нацыянальнага добрай традыцыяй: выбіраць беларускія тавары, размаўляць на роднай мове і ганарыцца сваёй спадчынай.

изображение_viber_2026-02-27_17-38-47-740 изображение_viber_2026-02-27_17-38-47-818

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top