Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов бытового обслуживания населения и ЖКХ с профессиональным праздником - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8328 | € 3.3368 | ₽100 3.7438 | 
 Погода в Бешенковичах: 10 °Cнебольшая облачность

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов бытового обслуживания населения и ЖКХ с профессиональным праздником

1742548217

Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бешанковіцкага раёна, ветэраны галіны!

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Сфера, у якой вы працуеце, з’яўляецца адной з самых складаных і сацыяльна значных. Ад вашай штодзённай працы, прафесіяналізму і адказных адносін да справы напрамую залежаць камфорт і дабрабыт жыхароў нашага раёна, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і сацыяльных аб’ектаў, чысціня і парадак на нашых вуліцах.
Сёння перад вамі стаяць важныя задачы па мадэрнізацыі аб’ектаў жыллёва-камунальнай інфраструктуры, павышэнні якасці аказваемых паслуг і добраўпарадкаванні бешанковіцкага краю. Упэўнены, што назапашаны вопыт і вернасць прафесійнаму абавязку дазволяць вам і надалей паспяхова спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі.
Асаблівыя словы ўдзячнасці мы адрасуем ветэранам галіны, якія заклалі трывалы падмурак камунальнай службы раёна, перадалі свой бясцэнны вопыт і працоўныя традыцыі маладому пакаленню.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, вытворчых поспехаў і аптымізму. Няхай вашы намаганні заўсёды знаходзяць водгук у сэрцах людзей і ўзнагароджваюцца іх падзякай! Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top