
Паважаныя жыхары і госці раёна, якія ў гэту нядзелю святкуюць
Уваскрэсенне Хрыстова!
Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня!
Гэтыя вясновыя велікодныя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны аб’ядноўваюць людзей высокімі духоўнымі каштоўнасцямі, дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзіўную прыгажосць навакольнага жыцця.
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне – свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Няхай яркае святло вялікага свята асвеціць вашы дамы, а радасць Вялікадня прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць больш памяркоўнымі адзін да аднаго, падорыць здароўе, шчасце і дабрабыт, будзе невычэрпнай крыніцай надзеі і імкненняў, надасць сіл у стваральнай працы дзеля будучыні кожнай сям’і і нашай роднай краіны.
Шчыра жадаем вам міру, дабра, любові, здзяйснення ўсіх вашых добрых пачынанняў!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



