Поздравление с Днем Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь от руководства Бешенковичского района - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.7772 | € 3.2508 | ₽100 3.8057 | 
 Погода в Бешенковичах: 11 °Cясно

Поздравление с Днем Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь от руководства Бешенковичского района

axia9lodpni859gbc521i01q12bilfwm-e1746689464303-768x513

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята аб’ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян і дае магчымасць кожнаму з нас усвядоміць сваю прыналежнасць да роднай Беларусі. Галоўныя сімвалы нашай краіны – гэта святыні, што аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за гераічнае мінулае, духоўныя і культурныя каштоўнасці, слаўную сучаснасць і цудоўную будучыню.
Дарагія сябры! Няхай гэты святочны дзень яшчэ мацней згуртуе наша грамадства, умацуе пачуццё асабістай адказнасці кожнага за лёс краіны! Жадаем усім міру, дабрабыту і новых стваральных здзяйсненняў! Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве любоў да Радзімы, павага да сімвалаў Рэспублікі Беларусь і гонар за беларускі народ!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top