
Шаноўныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша праца дапамагае планаваць будучыню. Тысячы зводак, бюлетэняў з бясконцымі лічбамі і працэнтамі, даведак, табліц – бачная яе частка. А нябачная – карпатлівая і адказная праца, неабходная для прыняцця дзяржаўных рашэнняў, запатрабаваная ў навуцы, адукацыі, прадпрымальніцтве і іншых сферах жыцця грамадства.
Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, добрасумленнасці, адказнасці, зладжанаму ўзаемадзеянню з суб’ектамі гаспадарання і іншымі службамі забяспечваецца дакладнае выкананне ўсіх пастаўленых задач. Упэўнены, што гэтыя якасці і надалей будуць галоўнымі крытэрыямі вашай працы, спрыяць паспяховаму вырашэнню важнейшых сацыяльна-эканамічных задач на карысць роднай Беларусі. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам, якія закладвалі асновы дзеючай сістэмы, перадавалі свой багаты вопыт, вучылі маладых калег.
Ад усёй душы жадаем усім здароўя, жыццёвай энергіі, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям. Няхай поспех і добры настрой спадарожнічаюць вам ва ўсіх пачынаннях!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




