«Бараболя», «Уляначка» и «Весялуха» представили Бешенковичский район на праздновании 80-летия Мазурино и Дня народного единства - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 3.0234 | € 3.4716 | ₽100 3.5957 | 
 Погода в Бешенковичах: 15 °Cпасмурно

«Бараболя», «Уляначка» и «Весялуха» представили Бешенковичский район на праздновании 80-летия Мазурино и Дня народного единства

Народны калектыў аматараў беларускай нацыянальнай кухні, фальклору і гульні «Бараболя» Вярхоўскага СДК, народны ансамбль народнай песні «Уляначка» Ульскага СДК і народны ансамбль народнай песні «Весялуха» РЦК зноў ярка заявілі пра сябе.

photo_2026-09-13_10-29-06

12 верасня «Бараболя» і «Уляначка» прынялі ўдзел у грандыёзным урачыстым мерапрыемстве «Парк збірае сяброў. Мазурына-80». Нашы знаўцы традыцый годна прадставілі сваю творчасць, падарыўшы гасцям свята незабыўныя эмоцыі, звонкія песні і непаўторны каларыт беларускай спадчыны.

photo_2026-09-13_10-29-03

Выступленні калектываў сталі сапраўдным упрыгажэннем юбілейнай праграмы парку. Вынікам высокага майстэрства і захавання народнай культуры стала Падзяка ад генеральнага дырэктара ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск», члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Глеба Лапіцкага.

***

А праз некалькі дзён калектыў «Бараболя» і ансамбль «Весялуха» сталі часткай мерапрыемстваў «Пад небам адзіным», што адбыліся ў Кастрычніцкім раёне Віцебска і былі прысвечаны Дню народнага адзінства.
Вярхоўскія артысты прывезлі на свята сваю інтэрактыўную праграму «Беларускія забавы» і літаральна скарылі публіку! На пляцоўцы «Бараболі» панавала неверагодная энергетыка: і дарослыя, і дзеці з азартам уключаліся ў даўнія народныя гульні, падпявалі традыцыйныя прыпеўкі і дружна пускаліся ў пляс падчас майстар-класаў па побытавых танцах.

photo_2026-09-18_08-54-39

Лепшыя ўзоры беларускай народнай песні ў канцэртнай праграме свята прадставілі ўдзельнікі ансамбля «Весялуха». Іх выступленні гучалі шчыра і кранальна, аб’ядноўваючы гледачоў вакол традыцыйнай беларускай культуры, жывой, самабытнай і аб’ядноўваючай.

Святлана ВАРОШКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top