Дзіцячая юнацкая спартыўная школа правяла першынство па валейболу сярод школьнікаў. У гульнях прынялі ўдзел 11 каманд, якія абаранялі гонар СШ №1 і 2 райцэнтра, гімназіі, Астровенскай, Каранеўскай і Свячанскай СШ.
Сярод навучальных устаноў з колькасцю вучняў звыш за 100 чалавек трэцяе месца занялі гімназісты, другое – Астровенская СШ, першае – прадстаўнікі СШ №2 райцэнтра.
Сярод школ, дзе налічваецца менш за 100 вучняў, першае месца заваявалі каранеўцы, другімі сталі валейбалісты Свячанскай СШ.
На здымку: каманда СШ №2 аспрэчвае першае месца з астровенцамі.