На Бешенковиччине начинается репетиция ЦТ

Образование

Традыцыйна на базе СШ №1 г. п. Бешанковічы для старшакласнікаў арганізуюць рэпетыцыйнае тэсціраванне па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі, якое будзе ажыццяўляцца па матэрыялах, што прадастаўляе УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў».


Іспыты праводзяцца ў тры этапы. Першы з іх адбудзецца ўжо ў снежні. У старшакласнікаў будзе магчымасць 4 снежня праверыць свае веды па фізіцы, хіміі, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі і геаграфіі, 10-га – па рускай і беларускай мовах, 11 снежня – па матэматыцы, сусветнай гісторыі, біялогіі, замежных мовах.


Вучням прапануюць заданні, набліжаныя да тых, што будуць на цэнтралізаваным тэсціраванні. Для школьнікаў гэта cпроба – шанц замацаваць веды і выявіць прабелы, над якімі трэба папрацаваць, каб вынікова вытрымаць уступныя экзамены.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *